Беларусь - наша краiна!

22.03.2024

У адпаведнасці з гадавым планам работы ў нашым дзіцячым садзе з 22.03.2024 па 29.03.2024 арганізаваны вясновыя канікулы. У гэты перыяд з выхаванцамі праводзіцца толькі фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная праца. Кожны дзень канікул-тэматычны.

Так, тэма сённяшняга дня - "Беларусь-наша краіна". З хлопцамі праводзіліся гутаркі" Наш край беларускі","краіна, у якой мы жывем". Хлопцы гулялі ў дыдактычныя і сюжэтна-дыдактычныя гульні " Што расце на Беларусі?", "Упрыгожым ляльцы хату ды свята", " Ці ведаем мы герб і сцяг сваёй краіны?"і інш, а таксама гулялі ў беларускія народныя гульні. У рамках выяўленчай дзейнасці, дзяўчынкі і хлапчукі малявалі і рабілі аплікацыі "сцяг Беларусі", "ручнік", "упрыгожым вопратку". А выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп пабывалі на экскурсіі ў міні-музеі "Беларуская хатка". Першы дзень канікул прайшоў цікава і пазнавальна!

 

Меню раздела